Ружанец на белорусском как молиться

Ружанец на белорусском как молиться

У старажытнасці быў цудоўны звычай ахвяраваць асабліва годным людзям вянкі, сплеценыя з ружаў. Хрысціяне ўшаноўвалі Хрыста, Маці Божую і святых, складаючы ружавыя вянкі на іхніх алтарах.

ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.

Ружанцам завецца таксама нізка асаблівым чынам змацаваных пацерак (драўляных, касцяных, бурштынавых і інш.), дзе кожнаю пацеркаю адзначаецца асобная малітва.

Як маліцца на ружанцы

Пацеркі, якімі мы карыстаемся, маюць пяць дзесяткаў, падзеленых між сабою пяццю асобнымі пацеркамі. Таму, перабраўшы іх адзін раз, мы можам памаліцца толькі адну частку Ружанца. Каб згаварыць яго цалкам, неабходна перабраць пацеркі чатыры разы.

На пачатку кожнай таямніцы звычайна прыгадваем яе сэнс і разважаем аб жыцці Езуса і Марыі. Разважанне – найважнейшы момант Ружанца. Без яго Ружанец падобны да цела без душы. Адгаворваючы Ружанец без разважанняў, мы часта ператвараем яго ў паўтарэнне слоў. Ёсць розныя спосабы разважання таямніцаў Ружанца. Напачатку можна разважаць, дапамагаючы сабе тэкстамі, пададзенымі ніжэй. Пазней, глыбей асягнуўшы Ружанец, можна абапірацца на ўласныя рэфлексіі.

Гэты вянок малітваў і разважанняў называюць яшчэ «малым Евангеллем», «лесвіцаю ў неба».

1 «Веру ў Бога. » 1 раз
2 «Ойча наш. » 1 раз
3 «Вітай, Марыя. » 3 разы
4 «Хвала Айцу. » 1 раз
4 Назваць таямніцу Ружанца
4 «Ойча наш. » 1 раз
5 «Вітай, Марыя. » 10 разоў
6 «Хвала Айцу. » 1 раз
6 Назваць наступную таямніцу Ружанца
6 «Ойча наш. » 1 раз
7 «Вітай, Марыя. » 10 разоў

1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

2. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

3. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста

4. Ахвяраванне Хрыста ў святыні

5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

1. Хрост Пана Езуса ў Ярдане

2. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Кане

3. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання

4. Перамяненне Пана на гары Табор

5. Устанаўленне Эўхарыстыі

1. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным

3. Укаранаванне Езуса цернем

4. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую

5. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы

1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

2. Унебаўшэсце Хрыста

3. Спасланне Духа Святога

4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі

5. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі

Радасныя таямніцы (молімся ў панядзелак і суботу)

І. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі (пар. Лк 1, 26–38)

26. У шосты ж месяц пасланы быў Анёл Габрыэль ад Бога ў места Галілейскае, называнае

27. да Панны, заручанай з мужам імем Юзаф, з дому Давідавага; імя ж Панны – Марыя.

28. Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: вітай, поўная ласкі! Пан з Табою.

30. І сказаў ёй Анёл: не бойся, Марыя; бо Ты знайшла ласку ў Бога

31. І вось зачнеш ва ўлонні і народзіш Сына і дасі Яму імя: Езус.

32. І сказала Марыя: вось я – Слуга Пана; няхай мне станецца паводле твайго слова

ІІ. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты. (пар. Лк 1, 39–47)

39. Устаўшы ж, Марыя ў тыя дні хутка пайшла ў горную краіну, у места Юдзіна.

40. І ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету.

42. І загаласіла моцным голасам і сказала: благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны

плод улоння Твайго.

46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана;

47. і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцы маім

ІІІ. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста (пар. Лк 2, 6–11)

6. Калі ж яны былі там, надышоў час нарадзіць Ёй;

8. У той мясціне былі на полі пастухі, што вартавалі ўначы ля статку

9. І вось з’явіўся ім Анёл Пана, і слава Пана асвяціла іх; і ўбаяліся страхам вялікім.

10 І сказаў ім Анёл: не бойцеся! бо вось абвяшчаю вам вялікую радасць, што будзе ўсім

11 бо цяпер нарадзіўся вам у месце Давідавым Збаўца, які ёсць Хрыстус Пан.

ІV. Ахвяраванне Хрыста ў святыні (пар. Лк 2, 22– 35)

22. А калі скончыліся дні ачышчэння іх па закону Майсееваму, прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам

25. І вось быў у Ерузалеме чалавек, іменем Сімяон.

31. якое Ты прыгатаваў перад абліччам усіх народаў.

знак, якому працівіцца будуць,

35. і табе самой меч пранікне ў душу, – каб выявіліся памышленні многіх сэрцаў.

V. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні (пар. Лк 2, 43–49)

46. Праз тры дні знайшлі Яго ў святыні, дзе сядзеў сярод вучыцеляў, слухаючы іх і пытаючыся

49. Ён сказаў ім: нашто было вам шукаць Мяне? Ці ж вы не ведалі, што Мне трэба быць у тым,

што належыць Айцу Майму?

Таямніцы святла (молімся ў чацвер)

І. Хрост Пана Езуса ў Ярдане (пар. Мц 3, 16-17)

16. Калі Езус ахрысціўся, адразу ж выйшаў з вады, і раскрыліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа

Божага, які спускаўся, як голуб, і сыходзіў на Яго.

17. І голас з неба прамовіў: Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў.

ІІ. Езус аб’яўляе сябе на вяселлі ў Канне (пар. Ян 2, 1. 3. 7-9. 11)

2. У Кане Галілейскай было вяселле.

3. І, калі не хапіла віна, Маці Езуса сказала Яму: не маюць віна.

7. Езус сказаў: напоўніце збаны вадою.

8. І кажа ім: цяпер зачарпніце і занясіце кіраўніку вяселля..

11. Такі пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай.

ІІІ. Абвяшчэнне Валадарства Божага і заклік да навяртання (пар. Мк 1, 14-15; Лк 8, 1)

14. Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае

15. і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў

1. Пасля праходзіў Ён па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб

ІV. Перамяненне Пана на гары Табор (пар. Лк 9, 28-29. 35)

28. Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца

29. І калі Ён маліўся, выгляд твару Яго перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай.

35. А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны; Яго слухайце

V. Устанаўленне Эўхарыстыі (пар. Мц 26, 26-28)

26. І, калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даваў вучням, кажучы: бярыце і ешце;

27. Потым узяў келіх і, падзякаваўшы, даў ім, кажучы: піце з яго ўсе;

28. бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў

Балесныя таямніцы (молімся ў аўторак і пятніцу)

І. Малітва Езуса Хрыста ў Садзе Аліўным (пар. Лк 22, 41–45)

41. Езус адышоў ад іх, як кінуць камень, і, укленчыўшы, маліўся.

42. Кажучы: Ойча, калі Твая воля, пранясі келіх гэты міма Мяне, аднак не Мая воля, але Твая

43. З’явіўся ж Яму Анёл з неба, умацоўваючы Яго.

44. Ён, будучы ў агоніі, яшчэ пільней маліўся, і быў пот Яго, як кроплі крыві, сцякаючай на

45. І, калі падняўся ад малітвы, Ён прыйшоў да вучняў сваіх і знайшоў іх спячымі ад смутку.

ІІ. Бічаванне Езуса (пар. Мц 27, 22–25, Ян 19,1)

22. Пілат кажа ім: што ж зрабіць мне з Езусам, называным Хрыстом? Кажуць яму ўсе:

няхай будзе распяты.

24. Пілат, бачачы, што нішто не памагае, а абурэнне павялічваецца, узяў вады і ўмыў рукі

перад народам і сказаў: невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; вы глядзіце.

25. Адказваючы, увесь народ сказаў: кроў Яго на нас і на дзецях нашых!

1. Тады Пілат узяў Езуса і бічаваў Яго

ІІІ. Укаранаванне Езуса цернем (пар. Мц 27, 27–30)

27. Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Езуса да прэторыі, сабралі на Яго цэлую роту

28. І, раздзеўшы Яго, апранулі Яму чырвоны плашч;

29. і, сплёўшы вянок з цярніны, уздзелі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну; і,

становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: радуйся, Цар Юдэйскі!

30. І плявалі на Яго і, узяўшы трысціну, білі Яго па галаве

ІV. Езус нясе крыж на гару Кальварыйскую (пар. Мц 27, 31; Лк 23, 26–28)

31. І, калі насмяяліся з Яго, знялі з Яго чырвоны плашч, і адзелі Яго ў адзежы Ягоныя, і

павялі Яго на ўкрыжаванне.

26. І, як вялі Яго, то, узяўшы нейкага Сымона Кірынэйца, што ішоў з поля, усклалі на яго

крыж, каб нёс за Езусам.

27. І ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчынаў, якія плакалі і галасілі па Ім.

28. Езус жа, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі Ерузалемскія! Не плачце па Мне, але плачце па

сабе і па дзецях вашых.

V. Укрыжаванне і смерць Езуса на крыжы (пар. Ян 19, 17–27; Лк 23, 44–46)

17. І, несучы крыж свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па-жыдоўску называецца

18. дзе і ўкрыжавалі Яго і з Ім двух другіх паабапал Яго, а ў сярэдзіне Езуса.

25. Стаялі ж ля крыжа Езусавага Маці Яго і сястра Маці Яго, Марыя Кляопава, і Марыя

26. Езус жа, угледзеўшы Маці і вучня, што стаяў побач і якога любіў, кажа Маці сваёй:

Жанчына, вось сын Твой!

27. Пасля кажа вучню: вось Маці твая. І з таго часу вучань гэты ўзяў Яе да сябе.

44. Было ж каля шостае гадзіны дня, і сталася цемра па ўсёй зямлі да гадзіны дзевятае.

45. І згасла сонца, і заслона ў святыні разарвалася пасярэдзіне.

46. Езус, загаласіўшы моцным голасам, сказаў: Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой. І, сказаўшы

Хвалебныя таямніцы (молімся ў сераду і нядзелю)

І. Змёртвыхпаўстанне Хрыста (пар. Мц 28, 1–9)

2. І вось страшна затрэслася зямля, бо Анёл Пана, зышоўшы з неба, прыступіўшы, адваліў

камень ад дзвярэй магілы і сеў на ім.

3. Выгляд яго быў, як бліскавіца, і вопратка яго белая, як снег.

4. І ад страху прад ім задрыжэлі вартаўнікі і зрабіліся як нежывыя.

5. Анёл жа, адказваючы жанчынам, сказаў: не бойцеся; бо ведаю, што вы шукаеце Езуса

6. Яго няма тут: Ён уваскрос, як і сказаў

9. Калі ж яны ішлі апавясціць вучняў Яго, дык вось Езус спаткаў іх і сказаў: радуйцеся! І яны,

прыступіўшыся, абнялі ногі Яго і пакланіліся Яму.

ІІ. Унебаўшэсце Хрыста (пар. Лк 24, 46–51; Дз 1, 10–11)

46. І Хрыстус сказаў ім [апосталам]: так напісана і так належала цярпець Хрысту і

ўваскрэснуць на трэці дзень,

47. і прапаведвацца ў імя Яго пакаянню ды адпушчэнню грахоў ва ўсіх народах, пачынаючы

48. вы ж сведкі гэтага.

50. І вывеў іх з места да Віфаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх.

51. Як благаславіў іх, стаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.

10. Калі ж яны пільна ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось двое мужоў сталі перад імі ў

11. дый сказалі яны: мужы Галілейскія! Чаго стаіцё, узіраючыся на неба? Гэты Езус, узяты

ад вас на неба, прыйдзе гэтаксама, як бачылі вы Яго ўзыходзячым на неба.

ІІІ. Спасланне Духа Святога (пар. Лк 24, 49; Дз 2, 1–4)

1. І як канчаўся дзень Пяцідзесятніцы, усе былі аднадушна разам.

2. І знячэўку пачуўся гук з неба, быццам ад наляцеўшага буйнага ветру, ды напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі.

3. І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, ды паселі на кожным з іх.

4. І напоўніліся ўсе Духам Святым ды пачалі гутарыць іншымі языкамі, так, як Дух Святы даў ім прамаўляць.

ІV. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі (пар. Лк 1, 46–52)

46. І сказала Марыя: узвялічвае душа мая Пана;

47. І ўзрадаваўся дух мой у Богу Збаўцу маім,

48. бо ўзглянуў Ён на пакору слугі сваёй, і адгэтуль шчасліваю назавуць мяне ўсе роды

49. бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны; і святое імя Яго.

51. Учыніў сілу рукою сваёю; рассеяў пышных думкамі сэрца іх,

52. адабраў у моцных пасады, узвысіў прыніжаных

V. Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі (пар. Ап 12, 1.10)

1. І знак вялікі паказаўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на

галаве яе вянок з дванаццаці зорак.

10. І пачуў я голас вялікі, мовячы ў небе: цяпер настала збавенне і сіла, і валадарства Бога

нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінуты той, хто абвінавачвае братоў нашых, што

дзень і ноч вінаваціў іх фальшыва перад Богам нашым.

Источник

Ружанец на белорусском как молиться

Аб’яўленне Маці Слова ў Руандзе

Заклік да навяртання і малітвы з вуснаў Маці Божай даносіцца да нас з розных куткоў света, дзе Прыгожая Панна аб’яўляла сябе людзям. Сорак гадоў таму гэтыя словы пачулі тры студэнткі каледжа пры жаночым кляштары ў горадзе Кібэо, што ў Руандзе.

Багародзіца казала, што прыйшла суцешыць сваіх дзяцей, заклікаючы іх да адзінства і міру праз пакаянне, малітву, навяртанне і ўдзел у муках Хрыста. Вось чаму Яна называла сябе таксама «Паннаю балесцяў», ці «Балеснаю».

Асабліва неабходна ўзгадаць пра аб’яўленне, падчас якога дзяўчаты ўбачылі Маці Божую са слязьмі на вачах. Падчас гэтага містычнага вопыту ў 1982 г. візіянеркі ўбачылі «крывавую раку, людзей, якія забівалі адзін аднаго; кінутыя, нікім не пахаваныя целы, вялікую прорву, жудасную пачвару і адсечаныя голавы». У 1994 г. падчас грамадзянскай вайны ў краіне пачаліся масавыя забойствы народам хуту мясцовага народа тутсі па загадзе ўладаў хуту. Духоўная рэчаіснасць матэрыялізавалася — за 100 дзён генацыду загінула каля мільёна чалавек, у сярэднім дзесяць тысяч чалавек памірала кожны дзень на працягу трох месяцаў.

Пасланні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кібэо датычылі не толькі жыхароў Руанды. Пра гэта Яна сказала адной з візіянерак — Мары-Клер: «Калі Я аб’яўляюся і гавару з кімсьці, Я звяртаюся да ўсяго свету».

«Цяпер людзі не здольныя прасіць прабачэння і працягваюць укрыжоўваць Майго Сына, — сказала Маці Божая падчас аб’яўляення 31 мая 1982 г. — Калі ты шчыра молішся гэты Ружанец і разважаеш над яго таямніцамі, то знойдзеш неабходныя сілы для пакаяння і перамянення свайго сэрца. Маліся Ружанец сямі балесцяў, каб знайсці шлях да пакаяння».

Падрыхтавала Дар’я Ахламёнак

Ружанец сямі балесцяў Найсвяцейшай Панны Марыі

Ружанец сямі балесцяў складаецца з сямі таямніцаў, у кожнай з якіх мы разважаем самыя балесныя моманты з жыцця Маці Божай.

Уступная малітва

Божа мой, ахвярую табе гэты Ружанец сямі балесцяў дзеля Тваёй большай славы і пашаны Тваёй Найсвяцейшай Маці, разважаючы і падзяляючы з Ёю Яе балесці. Пакорна малю Цябе, схілі душу маю да пакаяння за ўчыненыя грахі, дапамажы быць добрым і пакорным, бо такім я быў створаны, каб праз гэтую малітву я змог атрымаць ўсе патрэбныя ласкі.

Рахунак сумлення

Пане Божа, я шкадую за грахі, учыненыя супраць Цябе, і паколькі яны вядуць да варожасці і аддзяляюць ад Цябе, Таго, Хто мяне стварыў і падтрымлівае пры жыцці, я каюся ў іх. Менавіта гэтыя грахі сталі прычынаю смерці Езуса Хрыста, Твайго ўмілаванага Сына. Ойча, захавай мяне ад граху, бо я ўсім сэрцам жадаю належаць Табе.

Вітай Марыя… (3 разы)

Сем балесцяў Багародзіцы

Напачатку кожнай таямнцы: Ойча наш… (1 раз)
Падчас разважання таямніцы: Вітай Марыя… (7 разоў)

Напрыканцы кожнай таямніцы молімся: Маці літасцівая, нагадвай мне штодзённа пра Муку Пана.

Малітва на заканчэнне

Каралева мучанікаў, Твая душа была зрынутая ў бездань балесцяў, малю Цябе і адары ўсіх грэшнікаў скрухаю сэрца і пакаяннем. Амэн.
Сэрца Марыі, Беззаганнае і Балеснае, маліся за нас, хто ў Табе паратунку шукае! (3 разы)

Літанія да сямі балесцяў Найсвяцейшай Панны Марыі

Кірые, элейсон,
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, — змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа, — змілуйся над намі.

О Марыя, якая даведалася, што схапілі Езуса, — маліся за нас.
О Марыя, якая бачыла, што з Тваім Сынам абыходзяцца, як са злачынцам,
О Марыя, якая даведалася аб знявагах, якія наносяць Твайму Сыну,
О Марыя, якая бачыла, што Твой Сын быў бічаваны і цернем укаранаваны,
О Марыя, якая пачула несправядлівы прысуд, вынесены Твайму Сыну,
О Марыя, якая сустрэла свайго Сына, калі Ён нёс цяжкі крыж,
О Марыя, якая чула апошнія словы паміраючага Сына на крыжы,
О Марыя, на мацярынскія рукі якой было пакладзена цела Твайго памерлага Сына,
О Марыя, якая вярнулася пасля пахавання Сына ў свой дом, — маліся за нас.

Праз муку і смерць Твайго Божага Сына, — выбаў нас Тваім заступніцтвам.
Праз боль Твайго Мацярынскага сэрца,
Праз цярплівасць, з якою Ты зносіла здзекі і святатацтвы,
Праз Тваю непахіснасць каля крыжа Езуса,
Праз Тваю паслухмянасць Божаму Провіду,
Ад смутку,
Ад баязлівасці духу і ад роспачы,
Ад недаверу і сумнення ў Божай міласэрнасці,
Ад ганебнага пакідання ў адзіноце родных і блізкіх, якія знаходзяцца ў няшчасці альбо пагарджаныя,
Ад боязі людзей, — выбаў нас Тваім заступніцтвам.

Мы, грэшныя, Цябе просім, — выслухай нас.
Нашую веру, надзею і любоў сваім заступніцтвам захаваць і ўмацаваць май ласку, — Цябе просім, выслухай нас.
Літасць да нас, грэшных, выпрасіць май ласку,
Дасканалы жаль за грахі выпрасіць нам у Твайго Сына май ласку,
У хвіліну нашай смерці прыйсці нам на дапамогу разам з Езусам, Сынам Тваім, май ласку, — Цябе просім, выслухай нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што побач з Тваім укрыжаваным Сынам была Ягоная Маці, якая цярпела разам з Ім. Дазволь, каб Твой Касцёл удзельнічаў разам з Марыяй у муцы Хрыста і заслужыў удзел у Яго ўваскрасенні. Які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.

Источник

Ружанец на белорусском как молиться

Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік ) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Мы накшталт вянка з ружаў пляцём вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы,балесныя таямніцы, таямніцы святла і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з’явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш. адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі.

Актуальнасць ружанцовай малітвы для нашага часу падкрэсліў Папа Ян Павел ІІ. У 2002 г. Святы Айцец выдаў апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae, у якім Святы Айцец запрасіў нанова адкрыць Ружанец і дапоўніў яго новаю часткаю – таямніцамі святла, звязанымі з публічнаю дзейнасцю Хрыста.

Спосаб малiтвы на ружанцы

О, Марыя, без граху першароднага зачатая, малiся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.

О, мой Езу, прабач нам грахi нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзi ўсе душы на неба i дапамажы асаблiва тым, каму найбольш патрэбна Твая мiласэрнасць

1. Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
(пар. Лк 1, 26–38)
«Увайшоўшы да Яе, анёл сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі!» (Лк 1, 28).

Бог выбраў Марыю на Маці Збавіцеля. Богу падабаліся Яе пакора і прастата. Яна была гатовая выканаць волю Нябеснага Айца. Марыя гаворыць: «Вось я, слуга Пана Бога, няхай жа мне станецца паводле Твайго слова». Пасля гэтых слоў адбываецца цуд: Уцелаўленне Божага Слова моцай Святога Духа. Божая воля павінна быць асноўным прынцыпам майго жыцця. Мне трэба накіраваць усе мае сілы на яе выкананне, таксама і тады, калі мне гэта будзе цяжка. Я хачу, як Марыя, заўсёды адказваць Богу: «Так!».

2. Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты

(пар. Лк 1, 39–47)
«Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, устрапянулася дзіцятка ў яе лоне і яна напоўнілася Духам Святым», і ўсклікнула: «Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго!» (Лк 1, 41-42).

Калі Марыя стала Маці Збавіцеля, яна неадкладна накіравалася да сваёй сваячніцы Альжбеты і дапамагала ёй у штодзённай працы. У сваёй паслузе Марыя прыносіць Божае благаславенне. Знакам праўдзівага Божага духа з‘яўляецца шчыры і радасны клопат пра іншых. Праз бескарыслівую дапамогу бліжнім я таксама буду імкнуцца трываць у справе збаўлення.

3. Нараджэнне Збаўцы нашага Езуса Хрыста

(пар. Лк 2, 6–11)
«Марыя нарадзіла Свайго першароднага Сына, спавіла Яго ў пялёнкі, і палажыла ў жолабе, бо не было ім месца ў заездзе» (Лк 2,7).

У Бэтлеемскім гроце прыходзіць на свет Збавіцель. Ні ў адным доме не знайшлося месца для Святой Сям‘і. Пан прыходзіць да сваёй уласнасці, але людзі не прымаюць Яго. Марыя і Юзаф зносяць усё без нараканняў і скаргаў. Яны ахвяруюць Богу свае цярпенні: стамляльную дарогу, убоства, непрызнанне, пакінутасць і абыякавасць да сябе з боку іншых. Тут, у Бэтлееме, Святая Сям’я вучыць мяне ахвярнасці. Я буду цярпліва зносіць розныя нястачы і памятаць пра тое, што «багатаму цяжка ўвайсці ў Божае Валадарства».

4. Ахвяраванне Езуса ў святыні

(пар. Лк 2, 22– 35)
«Калі прайшлі дні ачышчэння паводле Права Майсея, занеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць Пану» (Лк 2,22).

Марыя, заўсёды гатовая да ахвяры, простая і паслухмяная, ахвяруе Збавіцеля ў святыні. Яе жыццё цалкам накіраванае да Бога; у ёй няма ніякай палавінчатасці і ашчадлівасці ў адносінах да Яго. Багародзіца вучыць мяне быць верным Богу нават тады, калі паслухмянасць яго наказам патрабуе ад мяне вялікай самаахвярнасці. Я буду пазбягаць ўсялякай упартасці, пярэчанняў і слоў, нязгодных з Божай воляй.

5. Езуса знаходзяць у Ерузалемскай святыні

(пар. Лк 2, 43–49)
«Пасля трохдзённых пошукаў Марыя і Юзаф знайшлі Яго ў святыні, як сядзеў пасярод вучоных у Святым Пісанні. Ён слухаў іх і пытаўся ў іх. Усе ж, якія слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных» (Лк 2, 46).

Як жа трывожылася Марыя, шукаючы свайго Сына! Тое, што Езус застаўся ў святыні, прычыніла Ёй вялікае цярпенне. Знайшла Яго з вялікай радасцю. І я магу, учыніўшы грэх, страціць Езуса. Тады я павінен шукаць Яго ў Касцёле, слухаць Ягоныя словы, узмоцнена маліцца і ў сакрамэнце Пакаяння зноў паяднацца з Ім. Няхай памяць пра гэтую таямніцу аберагае мяне ад духоўнай ляноты і смяротнага граху.

1. Малiтва Езуса Ў Гэтсэманi

«Будучы ў смяротным змаганні, Езус даўжэй маліўся; і стаўся пот Ягоны як каплі крыві, збягаючай на зямлю» (Лк 22, 44).

«Тады Пілат узяў Езуса і загадаў бічаваць Яго» (Мк 15, 6).

Езус зносіць жахлівыя цярпенні падчас бічавання. Жаўнеры не маюць літасці і бічамі разрываюць Найсвяцейшае цела Збавіцеля. Ён пакутуе за грахі людской пажадлівасці і распусты. Хрыстус, Божы Сын, народжаны з Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дазваляе знявечыць Сваё нявіннае цела. Прашу ў Цябе, Езусе, праз малітвы Тваёй Маці, Беззаганнай Панны, чысціні цела і душы для мяне, нашых сем‘яў, дзяцей і моладзі. Езусе, захавай нас ад згоршванняў, дай ласку перамогі ў змаганні за захаванне цнатлівасці.

3. Укаранаванне цернем

«Жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, узлажылі Езусу на галаву і апранулі Яго ў чырвонае адзенне. І падыходзілі да Яго і казалі: Будзь прывітаны, Кароль Жыдоўскі. І білі Яго па шчоках» (Ян19, 2).

Пан Езус прымае ўсё гэта, каб сваёй пакорай адплаціць Богу за нашыя пыху і самаўзвышэнне. Ён з‘яўляецца праўдзівым Валадаром неба і зямлі, з‘яўляецца таксама Каралём майго сэрца, таму Яму належыць усялякая пашана і хвала. Эгаізм і пыху немагчыма прымірыць з Валадарствам Хрыста. Праз заступніцтва Марыі, Тваёй маці, прашу Цябе, Езусе, дай мне ласку пакоры і паслухмянасці, а таксама ласку самаадрачэння і панавання над маімі пачуццямі.

«Несучы крыж для сябе, Езус выйшаў на тое месца, якое завецца Кальварыя, а па-жыдоўску Галгота» (Ян 19, 17).

З любові да людзей Езус бярэ крыж на плечы і нясе яго на месца, прызначанае для ўкрыжавання. Дарогай Ён некалькі разоў падае і падымаецца. Марыя, напоўненая мацярынскай любоўю, ідзе за Сынам і церпіць разам з Ім. Калі мяне спасцігнуць цярпенні і горыч сэрца, я таксама павінен ціха ісці сваім крыжовым шляхам і несці следам за Збавіцелам свой крыж. Я не маю права заламацца, але павінен адважна, як і Марыя, наследаваць Хрыста. Калі я ўпаду, Езусе, дапамажы мне падняцца!

5. Укрыжаванне і смерць Езуса

«Езус усклікнуў моцным гoлaсaм: Oйчa, у рукi Твaе aддaю дух мой. І пасля гэтых слоў скaнaў» (Лк 23, 46).

На Галгоце Езус склаў у ахвяру за нас Сваё жыццё. Надышла хвіліна нашага адкуплення. Марыя, з‘яднаная са сваім Сынам, стала Суадкупіцельніцай людзей. Тут, пад крыжом, я дзякую Табе, Збавіцель, за Тваю любоў. Я буду старацца захаваць удзячнасць і любоў да святароў, бацькоў, выхавацеляў, якія супрацоўнічаюць з Табой, каб чын збаўлення прыносіў плён. Павяраю Табе, Езусе, таксама ўсіх паміраючых.

1. Хрост Пана Езуса ў рацэ Ярдан

«І сталася, у тыя дні прыйшоў Езус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. (. ) І стаўся голас з неба: Ты ёсць Сын мой умілаваны, Цябе Я ўспадабаў» (Мк 1,9.11)

Сваю месіянскую дзейнасць Езус Хрыстус пачынае з хросту ў водах Ярдана. Ужо тут Ён бярэ на свае плечы цяжар людскога граху і будзе несці яго праз крыжовую муку аж да смерці. Ужо тут Ён пачынае споведзь з грахоў усяго чалавецтва так, быццам гэта Яго ўласныя грахі.

2. Езус аб”яўляе сябе на вяселлі ў Кане

«Сказаў Езус: Напоўніце збаны вадою. І напоўнілі аж да верху. І сказаў ім Езус: Чэрпайце цяпер і занясіце маршалку. Гэты пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аб”явіў сваю славу; і ўверылі ў яго вучні ягоныя» (Ян2,7.8а.11).

3. Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання

«Пасля таго, як быў выданы Ян, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае. І казаў: Час настаў і наблізілася Валадарства Божае, кайцеся і верце ў Евангелле» (Мк1,14-15)

4. Перамяненне Пана на гары Табор

«Езус узяў Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і завёў іх асобна на высокую гару. І перамяніўся перад імі: і заяснеў воблік ягоны як сонца, а адзенне яго зрабілася белае як снег» (Мц 17,1-2)

5. Устанаўленне Эўхарыстыі

«А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, благаславіў, ламаў і даў вучням сваім, кажучы: Бярыце і ешце, гэта Цела маё. І ўзяўшы келіх, учыніў падзяку і даў ім, кажучы: Піце з яго ўсе: гэта ёсць Кроў мая новага запавету» (Мц 26,26-28а).

1. Змёртвыхпаўстанне Хрыста

«Няма Яго тут, бо ўваскрос, як сказаў» (Лк24, 6).

Перад намі Уваскрэслы Хрыстус, Пан жыцця і смерці. Яго Змёртвыхпаўстанне выявіла Ягоную Боскасць, паставіла пячатку пад нашым адкупленнем і ўзмоцніла нашую веру. Марыя, якая на Галгоце не пахіснулася ў веры, бачыць Змёртвыхпаўстанне Хрыста. Яна праз выпрабаванні майго жыцця давядзе і мяне да свайго ўслаўленага Сына. Аднак я не павінен хістацца ў веры, я не маю права паўтараць ранейшыя грахі.

2. Унебаўшэсце Езуса Хрыста

«Калі Езус благаславіў Апосталаў, адышоў ад іх і ўзняўся ў неба. Яны ж, пакланіўшыся, вярнуліся ў Ерузалем з вялікай радасцю» (Лк 24,51-52).

Хрыстус, Валадар сусвету, узыходзіць у неба. Выканаўшы справу, даручаную Айцом, Езус вяртаецца да Яго. Аднак Ён не забываецца пра тых, каго адкупіў. Езус рыхтуе для іх жыллё ў небе. Я таксама спадзяюся быць у ліку збаўленых. У гэтым мне дапаможа Найсвяцейшая Маці, а я буду асцерагацца ўсялякага граху. Буду маліцца таксама за маіх памерлых блізкіх, каб Хрыстус як найхутчэй прыняў іх у нябесную айчыну.

3. Спасланне Святога Духа

«І стаўся раптам з неба шум, як бы надыходзячага сільнага ветру, і напоўніў увесь дом. І паказаліся ім як бы вогненныя языкі, і спачыў на кожным з іх. І ўсе напоўніліся Духам Святым» (Дз 2, 2).

Касцёлам кіруе і распараджаецца Святы Дух. Чым цясней мы злучаны з Касцёлам, тым глыбей, дзякуючы дапамозе Святога Духа, узрастаем у Хрысце. У шчырай малітве я дзякую за дары Святога Духа і асабліва прашу за моладзь, каб асвечаная Святым Духам, правільна расчытала сваё пакліканне. Няхай Марыя і ўва мне ўзмацняе любоў да Касцёла і клопат пра яго развіццё.

4. Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыi

«Благаславёнай будуць называць Мяне ўсе народы» (Лк 1, 48).

Для Марыі настала радасная хвіліна расстання з гэтым светам. Пасля заканчэння жыцця на зямлі, Яна з душой і целам была ўзятая ў неба. Каб мая смерць была шчаслівай, я павінен рыхтавацца да яе на працягу ўсяго майго жыцця. Гэтага нельга адкладваць на апошнюю хвіліну. Марыя, прашу ў Цябе найважнейшай ласкі, каб некалі быць разам з Хрыстом і Табой у небе. Прыйдзі па мяне ў хвіліну смерці і пасля зямнога выгнання акажы мне ласку бачыць благаславёны плод улоння Твайго, Езуса, майго Пана.

5. Укаранаванне Найсвяцейшай Дзевы Марыi Ў небе

«Благаславёныя ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю» (Мц 5, 5).

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *